дыхаць

тлумачэнне слова:

  дыхаць, -аю, -аеш, -ае і дыша; незакончанае трыванне
    1. Паглынаць спецыяльнымі органамі кісларод, неабходны для жыццядзейнасці арганізма. Дрэвы дыхаюць лісцем, рыбы — жабрамі, чалавек і жывёлы — лёгкімі. // Убіраць і выпускаць паветра лёгкімі, рабіць удых і выдых. Чалавек дыхаў на поўныя грудзі, час ад часу паціраў азяблыя плечы. Шыцік. Коні нашы былі ў мыле, цяжка дыхалі. Якімовіч. // Выпускаць струмень паветра з лёгкіх на каго-, што-н.; хукаць. [Мікола] узяў халодныя жончыны рукі і пачаў дыхаць на іх. Новікаў. [Колька] горача дыхаў маці на шчаку, смяяўся, песціўся, не ведаў, як яшчэ выказаць сваю бадзёрасць і дзіцячую бестурботнасць. Кулакоўскі.
    2. пераноснае значэнне Вылучаць, распаўсюджваць што-н. Цёплая ноч поўнілася звонкімі пералівамі салаўіных галасоў, дыхала пахамі траў і кветак. Дудо. Ліпа цвіла і дыхала мёдам. Чыгрынаў. // пераноснае значэнне Выяўляць адзнакі жыцця, дзейнасці. За светлым.. залівам жыў, дыхаў горад — дымам паравозаў, комінаў, параходаў каля прычалаў. Шамякін.
    3. пераноснае значэнне; кім-чым. Бачыць у кім-, чым-н. мэту свайго існавання; поўнасцю аддавацца каму-, чаму-н. Песцяць дачку, псуюць яе. Як жа, адзіная дачка, толькі ёю і дыхаюць. Лынькоў.
    4. пераноснае значэнне; чым. Жыць, апіраючыся на што-н. раней набытае. Чаму навучыўся раней, толькі тым і дыхае.
    5. пераноснае значэнне Быць прасякнутым чым-н., выражаць што-н. Агнём і полымем замілавання і нянавісці дыхаюць творы Віктара Гюго. Чорны.
    6. пераноснае значэнне размоўнае слова Угінацца, прагінацца (пра памост, дрыгву і пад.). От ужо.. [Тварыцкі] сышоў уніз, дзе няма кустоў, дзе сцежкі дыхае пад нагамі. Чорны.
    •••
    Дыхаць на ладан — быць цяжка хворым, пры смерці.
    Ледзь дыхаць — тое, што і дыхаць на ладан.
    Не дыхаць — маўчаць, стаіўшы дыханне. Крокі і шолах даўно ўжо сціхлі, а хлопцы ўсё яшчэ ляжалі ў сваёй засадзе і не дыхалі. Маўр.
    Чым дыхае (дыша) хто чым цікавіцца, якімі інтарэсамі жыве.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com