ездзіць

тлумачэнне слова:

  ездзіць, езджу, ездзіш, ездзіць; незакончанае трыванне
    1. Тое, што і ехаць (у 1 знач.), з той розніцай што «ездзіць» азначае дзеянне, якое паўтараецца ў розных напрамках. Ездзіць у горад. Ездзіць на машыне. ▪ Дзед Астап ездзіў часам з другімі партызанамі на разведку. Лынькоў. Костусь ездзіў, хадзіў, клапаціўся: жніво ішло, а рукамі, відаць было, нічога зрабіць нельга будзе. Чорны. // Бываць дзе-н., наведваць каго-, што-н. (карыстаючыся транспартам). Яшчэ казаў мой прадзед у свой час, Што будуць ездзіць к нам не за пянькою, А каб вучыцца мудрасці у нас. Прыходзька. — Я так марыў увесь час, што мы будзем жыць суседзямі. У нядзелю мы ездзілі б адзін да аднаго ў госці... Шамякін.
    2. Умець карыстацца якім-н. сродкам перамяшчэння. Умела ездзіць на матацыкле. // размоўнае слова Катацца на каньках, лыжах.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Рухацца, соўгацца па чым-н. Стары сядзеў неспакойна, круціўся, ездзіў па лаве. Мележ.
    4. размоўнае слова Быць, працаваць кім-н. (пра некаторыя прафесіі). Вася ў дальніх паяздах ездзіць правадніком. Ракітны.
    •••
    Ездзіць вярхом на кім — мець уладу над кім-н.
    Ездзіць на чыёй спіне, на чыім карку — выкарыстоўваць каго-н. у сваіх інтарэсах.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com