тлумачэнне слова:
есці, ем, ясі, есць; ядзім, ясце, ядуць; прошлы час еў, ела; загадны лад еш; незакончанае трыванне, каго-што. 1. і без дапаўнення Прымаць ежу, перажоўваючы яе і глытаючы. Есці булку з маслам. Хацець есці. ▪ Не сказаць, каб вялікія ласункі былі з чэрствага хлеба, але еў яго Міколка з вялікай ахвотай. Лынькоў. // Ужываць у якасці ежы, для ежы. Не есці мяснога. ▪ Горкая рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды ідуць. Прыказка. // Харчавацца. Прывезлі мяса дамоў. Дома пасалілі, — аж дванаццаць кадушак насалілі! Цэлы год тое мяса з гаспадаром елі. Якімовіч. 2. толькі ў інфінітыў (у спалучэнні з дзеяслоў). Ежа, харч. Варыць есці. ▪ Нясе жонка [аратаму] есці Цэлы спарышок. Купала. 3. Кусаць, грызці (пра насякомых, грызуноў). Моль есць футра. ▪ Ядуць вас мухі з камарамі. З нар. 4. Раз'ядаць, разбураць хімічна. Іржа на вышках есць парог. Купала. // Раздражняць, раз'ядаць (пра дым). Бела-сіні, надта горкі Лезе ў вочы, есць да слёз, Душыць горла дым махоркі, Самагон зрывае нос. Крапіва. Пыл есць вочы і горла забівае. Ермаловіч. 5. пераноснае значэнне размоўнае слова Не даваць спакою, мучыць; грызці (пра сумленне, боль і пад.). Магло здавацца, што .. [Стафанковіча] есць з сярэдзіны нейкі боль. Чорны. Згрызае, есць яго нуда. Адзін ён тут у волкім змроку. Колас. 6. пераноснае значэнне размоўнае слова Даймаць каго-н. сваркамі, папрокамі, назаляць, не даваць спакою. Адразу пачаў гаварыць Апанас Сегень пра адвечную вясковую песню: за кавалак гнілой вяроўкі ўвесь век ядуць адно аднаго. Чорны. ••• Дарэмна хлеб есці — гультаяваць, не прыносіць ніякай карысці. Есці вачамі — пільна ўглядацца, не адводзячы позірку; упівацца вачамі. Есці не просіць глядзі прасіць. Есці просяць глядзі прасіць. Есці чужы хлеб — жыць за чый-н. кошт, знаходзіцца на чыім-н. утрыманні. Есць чарвяк каго глядзі чарвяк. Еш не хачу — усякай яды ўволю, з лішкам. Мала кашы еў (з'еў) — яшчэ малады, нявопытны, каб брацца за сур'ёзную справу. Пасаліўшы, есці можна — пра што-н. пасрэднае, цярпімае. Поедам есці — бесперастанку мучыць папрокамі. Хлеб есці з чаго — мець карысць, даход з якога-н. Занятку. Хоць воўк траву еш глядзі воўк.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com