жар

тлумачэнне слова:

  жар, -у, мужчынскі род
    1. Яркае гарачае вуголле без полымя. Жар гарыць, што груда золата. Зарыцкі. Курыловіч.. сунуў чапялу ў печ, адняў ад агню скавараду, падгарнуў свежага жару і ёмка паставіў яе на месца. Дуброўскі.
    2. размоўнае слова Гарачыня, спёка. Многа пылу ў летні жар. Колас. // Моцная цеплыня, якая выдзяляецца чым-н. вельмі гарачым, нагрэтым. — Пуўх-пуўх-пуўх! — трашчыць загнет.., аддаючы гаспадыню дымным жарам. Бядуля. Сасняк лавіў праменняў жар, Сушыў кару. Бялевіч.
    3. размоўнае слова Павышаная тэмпература цела пры хваробе. Віця моцна захварэў. Ужо на другі дзень яго кволае цельца спальваў моцны жар. Шамякін. // Гарачы румянец на твары ад хвалявання, сораму і пад. Адчуць жар на шчоках. ▪ Сілівон заліўся жарам. Лужанін. // Ліхаманкавы стан, выкліканы моцным узрушэннем, хваляваннем, перапалохам. Собіч: зноў пачаў разглядаць квіток, і раптам сэрца яго аблілося ледзяным жарам. Скрыган.
    4. пераноснае значэнне Страснасць, уздым, душэўны парыў. Панёс ён людзям песень дар — Агонь душы і сэрца жар, Панёс пяснярскай каляінай. Колас.
    •••
    Даць (задаць) жару глядзі даць.
    З жарам — горача, запальчыва (гаварыць, даказваць і пад.).
    Паддаць жару глядзі паддаць.
    Чужымі рукамі жар заграбаць глядзі заграбаць.
    Як жару ўхапіўшы глядзі ухапіўшы.
    Як на жары — хвалюючыся, няёмка сябе адчуваючы.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Пераназваць Сувораўскае вучылішча ў Астрожскае і зрабіць мовай выкладання беларускую!

крыніца: @CzechWlad