жарт

тлумачэнне слова:

  жарт, -у, месны склон -рце, мужчынскі род
    1. Забаўная выхадка, востры дасціпны выраз. Жарты сыпаліся за жартамі, — толькі смех разліваўся па балоце. Колас. Пад жарты і смех гасцей маладога і маладую абсыпалі жытам, каб былі добрымі гаспадарамі. Васілевіч.
    2. Кароткае апавяданне з забаўным, смешным зместам.
    3. Невялікая камічная п'еса. П'еса-жарт у адной дзеі.
    4. у значэнне прыслоўе жартам. Не сур'ёзна, для забавы. Найбольш падсмейваліся над барадатым высокім мужчынам, якога звалі жартам «барада». Мележ.
    •••
    Без жартаў — сур'ёзна, не жартуючы.
    Дрэнныя жарты — небяспечна з кім-, чым-н. жартаваць.
    Жарты жартамі — ужываецца з супраціўным злучнікам у значэнні: так ці інакш. Жарты жартамі, а трывога закрадалася ў сэрца Андрэя. Шахавец.
    Жарты на (у) бок — ужываецца як папярэджанне аб пераходзе да сур'ёзнай размовы.
    Жарты строіць глядзі строіць.
    Не да жартаў каму — пра чыё-н. цяжкае становішча, дрэнны настрой і пад.
    Не жарты — пра што-н. важнае, значнае, сур'ёзнае. Цяжка было — страшэнна. Два разы адкладалі справу — не жарты. Скрыган.
    Не на жарт(ы) — вельмі сур'ёзна. Патрэсканай зямлі журботны воблік Трывожыць не на жарт усіх людзей. Панчанка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Праз 100 гадоў людзям, якія кажуць «белорусский язык мёртвый», мова скажа: «Ну і хто з нас мёртвы?»