тлумачэнне слова:
жыццё, -я, ніякі род 1. Асобая форма руху матэрыі, якая ўзнікла на пэўным этапе яе развіцця і прадстаўлена вялікай колькасцю асобных арганізмаў. Узнікненне жыцця на Зямлі. 2. Фізіялагічны стан усяго жывога ад зараджэння да смерці. Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Колас. Чалавеку жыццё раз даецца. Чорны. // Функцыяніраванне арганізма, звязанае з яго ўзнікненнем, развіццём і разбурэннем. Хлопчык ляжаў на ложку без усялякіх адзнак жыцця. Шамякін. 3. Паўната праяўлення фізічных і духоўных сіл; душэўны ўздым, натхненне. І гучыць яно [роднае слова] ў полі і ў кузні, За рулём і ў рабочым страі — Скрозь, дзе нашы гарачыя будні, Дзе жыццё на пярэднім краі. Гілевіч. Ты вольным стаў, наш край, цяпер, К жыццю Кастрычнікам прызваны. Колас. 4. Час існавання каго-н.; век. Свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі,.. [маці] трымала мазалямі да мазалёў. Брыль. Жыццё пражыць — не поле перайсці. Прыказка. // якое або дзе. Перыяд у існаванні каго-н., абмежаваны рамкамі прабывання дзе-н. Партызанскае жыццё. ▪ Доктар усё жыццё змагаўся за ўзорную чысціню ў сялянскіх хатах. Шамякін. // Сукупнасць усяго перажытага і зробленага чалавекам. Апанасу ўспомнілася ва ўсіх драбніцах яго жыццё. Кавалёў. 5. таксама множны лік (жыцці, -яў). Пра жывую істоту як носьбіта жыцця. Тыдні заступалі і адыходзілі, а хвароба трымала ў агідных кіпцюрах маладое жыццё. Мурашка. 6. Умовы і спосаб існавання каго-н.; быт. Савецкі лад жыцця. Заможнае жыццё. Сямейнае жыццё. ▪ [Сяляне] па-новаму працавалі і будавалі сваё жыццё. Залескі. 7. чаго або якое. Існаванне ў развіцці, у руху (пра народ, дзяржаву, установу і пад.). Літаратурнае жыццё. Мірнае жыццё краіны. / Аб прыродзе, неарганічным свеце, фізічных целах і пад. Жыццё зямлі. Жыццё акіяна. Жыццё лесу. 8. Навакольная рэчаіснасць; быццё. Сувязь навукі з жыццём. ▪ І вось перамянілася жыццё, перамяніўся і погляд на яго, на рэчы, на самую прыроду. Чарнышэвіч. Строгай мяжы паміж летуценнем і сапраўдным жыццём панна Ядвіга не ведае. Бядуля. 9. Рух, ажыўленне, якія ўтвараюцца жывымі істотамі. Злева чулася гаманлівае жыццё галоўнай вуліцы. Шыцік. ••• Корань жыцця глядзі корань. Аддаць жыццё за каго-што глядзі аддаць. Выклікаць да жыцця глядзі выклікаць. Дараваць жыццё каму глядзі дараваць. Даць жыццё каму глядзі даць. Жыццё-быццё — тое, што і жыццё (у 6 знач.). Загубіць жыццё глядзі загубіць. Кончыць жыццё глядзі кончыць. Не ад добрага жыцця — з гора, з бяды. Не даваць жыцця каму глядзі даваць. Не на жыццё, а на смерць — не шкадуючы жыцця, самым рашучым чынам. Паміж (між) жыццём і смерцю — у вельмі небяспечным для жыцця становішчы. Паплаціцца жыццём глядзі паплаціцца. Пуцёўка ў жыццё глядзі пуцёўка. Пытанне жыцця або смерці глядзі пытанне. У жыцці не... — ніколі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com