забіцца

тлумачэнне слова:

  забіцца1, -б'юся, -б'ешся, -б'ецца; -б'ёмся, -б'яцеся; закончанае трыванне
    1. Ударыўшыся, разбіцца насмерць. Зваліўся з дрэва і забіўся.
    2. размоўнае слова Забрацца, схавацца куды-н. [Унук] забіўся ў куток на печ і ціха плакаў там, каб не чулі. М. Стральцоў. Цяпер толькі б затаіцца, забіцца ў самы цёмны закутак, каб не знайшлі. Быкаў. // Заехаць, зайсці куды-н. далёка. [Доктар] палічыў за лепшае забіцца ў гэты сапраўды глухі, далёкі ад чыгункі і добрых дарог гарадок. Васілевіч. Страх ахапіў .. [Патапчыка], і ён зноў кінуўся бегчы ў глыб лесу. Забіўся ў такі гушчарнік, што нельга было ісці. Чарнышэвіч.
    3. Пранікнуць, папасці куды-н. (пра ваду, пыл, снег і пад.). Асцё забілася за каўнер.
    4. Засмеціцца, закупорыцца. Труба забілася пяском.
    5. Паддацца забіванню, аказацца забітым, увагнаным у што-н. Паля лёгка забілася.
  забіцца2, -б'юся, -б'ешся, -б'ецца; б'ёмся, -б'яцеся; закончанае трыванне
    Пачаць біцца (у 1, 3 і 5 знач.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com