забіць

тлумачэнне слова:

  забіць1, -б'ю, -б'еш, -б'е; -б'ём, -б'яце; загадны лад забі; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Пазбавіць жыцця, знішчыць. Князь забіў на ловах пару вялікіх прыгожых ласёў. Гарэцкі. Партызаны забілі здрадніка, укінуўшы ноччу ў яго дом гранату. Краўчанка. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Бомбай многіх забіла. // Прыбіць, змучыць пабоямі. Забіць да паўсмерці. // Зарэзаць, закалоць. Забіць свінню на сала.
    2. Б'ючы, стукаючы па якім-н. прадмеце, прымусіць яго ўвайсці ў што-н.; увагнаць. Забіць цвік у сцяну. Забіць калок у зямлю. ▪ [Вася] падняўся і забіў лязо сякеры ў разрэз. Шамякін. // Ударамі, рэзкімі штуршкамі загнаць што-н. куды-н. Забіць мяч у вароты праціўніка. Забіць шар у лузу.
    3. Закрыць наглуха, прымацаваўшы, прыбіўшы дошкі і пад. Забіць аполкамі дзверы і вокны хаты.
    4. Закрыць, заткнуць (адтуліну, шчыліну), туга засунуўшы ў яе што-н. Надзеў [Талаш] праз плячо паляўнічую раменную торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам, засыпаў у стрэльбу добрую порцыю пораху, туга забіў яго клакам. Колас. // Забрудзіць, закупорыць. Пясок забіў трубу.
    5. размоўнае слова Запоўніць, заняць сабой (пра мноства каго-, чаго-н.). Бясконцыя раннія завірухі так забілі снегам дарогі, што дабрацца куды цяпер можна было толькі хіба на кані ці на трактары. Шашкоў.
    6. Перамагчы, заглушыць. Уяўлялася, што самы густы і напорны вецер не заб'е .. [ у гэтым кутку] паху грыбоў. Чорны. // пераноснае значэнне Запалохаць, пазбавіць здольнасці супраціўляцца. Забіць чалавека маральна.
    7. закончанае трыванне да забіваць (у 3 знач.).
    •••
    Забіць асінавы кол — канчаткова пазбавіцца ад каго-, чаго-н., скончыць з кім-, чым-н. (ад забабоннага звычаю забіваць кол у магілу ведзьмара, каб абясшкодзіць яго).
    Забіць галаву каму чым абцяжарыць памяць чым-н. непатрэбным, пустым.
    Забіць двух зайцоў — выканаць адначасова дзве розныя справы, дасягнуць дзвюх розных мэт.
    Забіць (загнаць) клін — раз'яднаць, выклікаць варожасць аднаго да другога.
    І камара не заб'е — пра ціхага баязлівага чалавека.
    Хоць забі — пра немагчымасць што-н. зрабіць.
    (Яго) і калом не заб'еш — пра чалавека з моцным здароўем, вялікай фізічнай сілай.
  забіць2, -б'ю, -б'еш, -б'е; -б'ём, -б'яце; закончанае трыванне
    Пачаць біць (у 1, 7 і 8 знач.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com