забрацца

тлумачэнне слова:

  забрацца, -бяруся, -бярэшся, -бярэцца; -бяромся, -берацеся; закончанае трыванне
    1. Залезці куды-н. (унутр, углыб чаго-н., пад што ці на што-н.). Забрацца ў кузаў машыны. Забрацца пад коўдру. Забрацца на вяршыню гары. ▪ Барсук вярнуўся з палявання. І толькі ў кару сваю забраўся ён, Як тут жа куляй выкаціўся вон... Корбан. Міколка забраўся спаць на свой тапчан. Лынькоў. // Употай прабрацца куды-н. Аднойчы адвячоркам летнім забраўся [Юрась] у Цітавы агуркі. Маеўскі. // Пранікнуць (пра холад, вецер і пад.). З завеяю ліхой Забярэцца ў дом мароз, Прабярэ цябе наскрозь. Танк.
    2. Зайсці, заехаць куды-н. далёка. Забрацца на край свету. ▪ Маці тупала ля печы — рыхтавала снеданне. Раз'ехаліся, разляцеліся яе дзеці. Адна з.. дачок.. аж на Сахалін забралася. Даніленка.
    3. размоўнае слова Зайсці, заехаць куды-н. на доўгі час. Забраўся на цэлы дзень у бібліятэку.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com