завязаць

тлумачэнне слова:

  завязаць1, -вяжу, -вяжаш, -вяжа; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Зрабіць вузел; змацаваць, злучыць канцы чаго-н. вузлом, бантам, пятлёй і пад. Завязаць гальштук. ▪ Павады завязалі на шыях [коней]. Брыль. Забойцу, хоць не ўцякаў ён і не быў страшны, пастронкам завязалі за спіну рукі. Галавач. Адной рукой і вузла не завяжаш. Прыказка. // Абматаць, абгарнуць чым-н., змацаваўшы канцы; абвязаць. Завязаць вочы. Завязаць мех. ▪ Панасаву нагу прамылі, агледзелі рану, завязалі, як маглі і чым маглі. Колас. // Апрануць, павязаць што-н., змацаваўшы канцы вузлом. Завязаць шалік. ▪ — Хустку завяжы, зашпіліся, — наўздагон крыкнула .. маці. Васілевіч. // Увязаць у што-н., сцягнуўшы канцы вузлом; упакаваць. Завязаць грошы ў хустачку.
    2. Устанавіць (якія-н. узаемаадносіны, сувязі), распачаць (якія-н. узаемныя дзеянні, размову). Завязаць знаёмства. Завязаць гаворку. ▪ Узвод Пазняка першы прарваўся праз абарончыя лініі ворага і завязаў бой на вуліцы. Шахавец.
    3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Даць пачатак, утварыць (плод). Ён знае абавязак свой, Нясе пылок ад хвой да хвой, З расліны на расліну, З травіны на травіну, Каб завязалі заедзь Антонаўка і вішня. Лужанін.
    •••
    Свет завязаць каму зрабіцца перашкодай, абузай, пазбавіць свабоды дзеянняў.
    Язык не завяжаш — не забароніш гаварыць.
    Як завязаць — а) поўна, вельмі многа; колькі ўлезла. Дзесяць мяхоў, як завязаць, насыпалі мы з ямы трошкі падапрэлага, але яшчэ добрага жыта. Сабаленка; б) колькі можна; уволю. Яму было нясоладка, набраўся страху лапавухі як завязаць. Ляўданскі.
  завязаць2, -аю, -аеш, -ае.
    незакончанае трыванне да завязнуць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com