завярнуцца

тлумачэнне слова:

  завярнуцца, -вярнуся, -вернешся, -вернецца; закончанае трыванне
    1. Тое, што і завярнуць (у 1 знач.); павярнуцца. Вецер завярнуўся з другога боку. ▪ Дзік спыніўся, задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рохнуў і завярнуўся назад. Маўр.
    2. Зрабіўшы паварот, змяніць становішча свайго цела; адвярнуцца. Разы два кінуў .. [Арон] поглядам на Ігнася і завярнуўся, стаў глядзець некуды. Мурашка.
    3. размоўнае слова Змяніць напрамак (пра дарогу, сцежку і пад.). Дарога завярнулася ўлева, выйшла к рэчцы. Чорны.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Прыбыўшы ў якое-н. месца, хутка пакінуць яго. — Пабыў [поп] у царкве, у сельсавеце, у клубе, паглядзеў, што тут не тыя людзі, што яму пасціць прыйдзецца, — завярнуўся і махнуў хто ведае куды. Шукае недзе прыстанішча. Пташнікаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com