завярнуць

тлумачэнне слова:

  завярнуць, -вярну, -вернеш, -верне; закончанае трыванне
    1. Змяніць напрамак свайго руху; павярнуць. Вось машына завярнула з бальшака ў стэп і спынілася. Няхай. Ішла [Хіма] шырокай вуліцай, потым завярнула направа. Вось і дом, куды ёй патрэбна. Каваль.
    2. каго-што. Прымусіць рухацца ў іншым напрамку; павярнуць. Касмач завярнуў каня і, ударыўшы яго доўгім лазовым дубцом, паехаў у вёску. М. Ткачоў. // каго. Зайшоўшы, забегчы наперад, пераняць, павярнуць у другі бок. Завярнуць кароў ад шкоды. ▪ Ігнась завярнуў чараду на палетак і сеў ад ветру на.. шырокай мяжы. Мурашка.
    3. што. Паварочваючы, змяніць становішча чаго-н. Віктар спрытна завярнуў .. [мужчыну] рукі назад і аклікнуў чалавека, які нясмела выглядваў з-за брамы. Асіпенка. // Загнуць, адвярнуць. Славік грэбліва змахнуў крошкі, завярнуў рог запэцканага абруса. Шамякін.
    4. Змяніць напрамак (пра дарогу, сцежку і пад.). Дарога завярнула ў лес.
    5. размоўнае слова Зайсці, заехаць куды-н. мімаходам. І пасля паўдня ўжо то той, то другі заверне пад Гнілое балота, хоць здалёк паглядзець, што там робіцца. Колас. [Чыжык] не сказаў Саўчанку пра жонку, сказаў толькі, што заверне да бацькоў на якую гадзіну. Лупсякоў.
    6. каго-што. размоўнае слова Заваліць, закідаць чым-н. Князевы слугі, віжуючы навокал, толькі і чакалі зручнага моманту: падкраўшыся да соннага асілка, яны завярнулі яго векавымі соснамі. У. Калеснік.
    •••
    Завярнуць аглоблі — тое, што і павярнуць аглоблі (глядзі павярнуць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com