загад

тлумачэнне слова:

  загад, -у, месны склон -дзе, мужчынскі род
    1. Афіцыйнае распараджэнне органа ўлады, кіраўніка ўстановы, прадпрыемства, арганізацыі і пад. Загад па інстытуту. ▪ Ленін у шалашы. Хаваецца ад агентаў буржуазіі, ад Керанскага, які выдаў загад арыштаваць Ільіча. Бядуля. Лясніцкі.. спецыяльным загадам стварыў калектыў мастацкай самадзейнасці. Шамякін.
    2. Вуснае або пісьмовае распараджэнне вайсковага начальніка, якое з'яўляецца законам для падначаленых. Як толькі павечарэла, Туравец даў загад адыходзіць. Мележ. Тым часам генерал Бялоў даў загад, каб частка людзей.. акружыла горад. Мікуліч. // Афіцыйны дакумент, у якім выкладзена якое-н. распараджэнне. Загады розныя, паперы Яму ў лясніцтве даручалі, Калі з наказам пасылалі. Колас. Побач — фотаздымкі многіх партызан, малюнкі баявых эпізодаў, фотакопіі розных дакументаў: пасведчанняў, загадаў, лістовак. Шыловіч. // Наогул усякае распараджэнне. Валя ўмомант выканала загад: прыбрала з канапы падручнікі. Васілевіч. Пачуў загад маці: — Маўчы! Бядуля.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com