загарадзіць

тлумачэнне слова:

  загарадзіць, -раджу, -родзіш, -родзіць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Зрабіць агароджу, плот; абвесці што-н. агароджай, плотам. Людзі падышлі да таго месца, дзе трэба было загарадзіць плот. Ермаловіч. Гаспадар прайшоўся па двары, новы плот загарадзіў. Васілевіч.
    2. Зрабіць перашкоду для каго-, чаго-н., перагарадзіць шлях, праход. Загарадзіць уваход. ▪ Серж грозна падбег да Насці і загарадзіў ёй дарогу. Чорны. Паравоз .. зашыпеў, абяссілены, загарадзіў чыгуначны шлях. Лынькоў. // Засланіць, закрыць кім-, чым-н. ад каго-, чаго-н. Таццяна загарадзіла сабою Севу ад мужа, абняла за плечы і пасадзіла на канапу. Карпаў.
    3. размоўнае слова Запрасіць высокую цану. Маці хадзіла да пана, упрошвала, але пан загарадзіў дзесяць злотых за патраву. Якімовіч. Тавар не вельмі што цікавы. А Крамнік хваліць: — Добрае наўздзіў! — Пасля й цану ж загарадзіў! Крапіва.
    •••
    Загарадзіць свет (дарогу) каму аказацца, стаць перашкодай для каго-, чаго-н. Куды ні кінься, усё ў панскія рукі пападзеш. Свет яны ўвесь загарадзілі, а за простага чалавека ніхто не заступіцца. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com