загарэцца

тлумачэнне слова:

  загарэцца, -руся, -рышся, -рыцца; закончанае трыванне
    1. Заняцца агнём, пачаць гарэць. Ад іскры паравоза загарэўся лес. Шчарбатаў. Там, куды ўдарыла маланка, нешта загарэлася. Васілёнак. Загарэлася сяло ў часе бою. Чорны.
    2. Пачаць свяціцца, выпраменьваючы або адбіваючы святло. Загарэліся плафоны-шарч пад столлю прасторнай залы. Шамякін. Але вось у акне побач з ганкам раптам загарэлася святло. Краўчанка. // Пачаць блішчаць, ззяць. Недзе блізка загарэлася зорка і.. рассыпаліся над лесам. Пташнікаў. Сонца асвятліла верхавіны стромкіх елак, і на іх тысячамі вясёлак загарэліся дажджынкі. Грахоўскі. // пераноснае значэнне; чым, ад чаго і без дапаўнення Ажывіцца, азарыцца (пра вочы, погляд). Вочы ў Дзяміда Сыча загарэліся ад цікаўнасці. Паслядовіч. Паглядзеў цар палатно белае, карункі тонкія, ручнікі вышываныя: загарэліся ў яго вочы хцівыя. Асіпенка.
    3. пераноснае значэнне Пакрыцца румянцам, зачырванецца. Таня, зірнуўшы на Апеньку, адчулі, як загарэліся ў яе шчокі, а па целе пайшлі нейкая млявасць. Навуменка. Алена загарлася. Невялікі твар яе, усыпаны каля малых, шэра-сініх вачэй і на тонкім носе дробнымі крапінкамі вяснушак, густа пачырванеў. Мележ.
    4. пераноснае значэнне Моцна чым-н. захапіцца. Загарэцца ідэяй. ▪ Няхай Ганна раскажа .. [жанчынам], як яна росціць лён, і не можа быць, каб яны не загарэліся гэтай справай. Сабаленка. — Давай лепш надзімаць лодку, — прапанаваў Сашка. — Давай! — загарэўся Вадзім. Гамолка. // Напоўніцца якім-н. пачуццём. Я з тваёю маткай пагавару! Як гэта яна цябе пускае! — зноў загарэлася Любіна маці. Арабей.
    5. пераноснае значэнне Узнікнуць, пачацца з вялікай сілай; узгарэцца. Загарэлася спрэчка. ▪ Страшэнная нянавісць загарэлася ў .. [Юркавыж] сэрцы. Чарнышэвіч. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Загарэлася яму ісці ў грыбы.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Калі суседскія дзеці моцна шумяць, скажыце ім праз сценку, што вы гномік, які жыве ў разетцы, і вас трэба пакарміць цвікамі.