загнуць

тлумачэнне слова:

  загнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; закончанае трыванне
    1. што. Згінаючы, завярнуць, падвярнуць канец або край чаго-н. Загнуць канцы дроту. ▪ Адна палова .. [шыльды] прыбіта над брамай, а другую палову хтосьці адарваў і загнуў — заламаў. Галавач. // Зрабіць што-н., надаўшы выгнутую форму. Загнуць дугу. Загнуць палазы.
    2. размоўнае слова Ідучы, завярнуць убок. — Куды ж вы ішлі? — У сяло Сілічы. Пераглянуліся людзі. — Загнулі нічога! Гак не маленькі. Кіламетраў дзесяць лічы. Куляшоў.
    3. пераноснае значэнне; што і без дапаўнення размоўнае слова Сказаць што-н. непраўдападобнае, непрыймальнае, недарэчнае. — Антось Данілавіч, — звярнуўся .. [камісар] з прастадушнай сялянскай усмешкай да дзеда, — а пра Антонія Пячэрскага вы нам, здаецца, загнулі. Брыль. // Сказаць грубасць; вылаяцца. — Глядзіць на мяне барадач з-пад свайго кацялка і, здаецца, вось-вось загне: «пайшоў вон!». Брыль. Зашапталіся паціху... Хтосьці лаянку загнуў. Броўка.
    4. пераноснае значэнне Адхіліцца ад правільнай лініі ў якой-н. дзейнасці, справе; перастарацца. [Карызна] бачыў, што Пацяроб лішне загнуў, што ягоныя крыкі, пагрозы толькі адштурхваюць людзей, узнімаюць агульнае незадаволенне. Зарэцкі.
    •••
    Загнуць цану — надта дорага запрасіць за што-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com