тлумачэнне слова:
задаць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасца, -дадуць; прошлы час задаў, -дала, -ло; загадны лад задай; закончанае трыванне 1. што. Прапанаваць, даручыць выканаць што-н. Задаць урок. Задаць пытанне. ▪ — Я, Васіль Андрэевіч, мінулы раз не быў на ўроку і не ведаў, што нам гадалі. Чарнышэвіч. 2. што. Вызначыць, указаць. Задаць курс караблю. 3. што. Зрабіць, арганізаваць. Задаць баль. // таксама чаго. Учыніць, нарабіць (чаго-н. непрыемнага). Задаць клопату. Задаць страху. 4. размоўнае слова Набіць, адлупцаваць. Недалёка плакаў хлапец, відаць, той Федзя, якому маці добра задала, што доўга не ішоў дахаты. Шамякін. ••• Задаць дзёру (драла, драпака) — тое, што і даць дзёру (драла, драпака) (глядзі даць). Задаць дыхту — тое, што і даць дыхту (глядзі даць). Задаць жару — тое, што і даць жару (глядзі даць). Задаць задачу каму — паставіць у цяжкае становішча, стварыць для каго-н. цяжкасці, якія неабходна пераадолець. — Ну, браце, і задала твая Вараноўская нашым бабам задачу... Сон страцім. Васілевіч. Задаць лазню — тое, што і даць лазню (глядзі даць). Задаць лататы — тое, што і даць лататы (глядзі даць). Задаць перцу — тое, што і даць перцу (глядзі даць). Задаць пытлю — тое, што і даць пытлю (глядзі даць). Задаць тон — а) указаць хору танальнасць перад спяваннем; б) паказаць прыклад у чым-н., стаць узорам для іншых. Тон у рабоце задалі перадавікі. Задаць храпака — тое, што і даць храпака (глядзі даць). Задаць чосу — тое, што і даць чосу (глядзі даць).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com