задраць

тлумачэнне слова:

  задраць, -дзяру, -дзярэш, -дзярэ; -дзяром, -дзераце; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Падняць угору. Дзік спыніўся, задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рохнуў і завярнуўся назад. Маўр. // Загнуўшы, падняць уверх (пра адзенне). Зусім нечакана для «высокага суда» Рыгор задраў кашулю і павярнуўся спіной да стала. Бажко. Чалавек задраў калашыны вышэй калень і пачаў грэць валасатыя ногі. Лобан.
    2. Адарваўшы, загнуць канцом у адваротны бок. Задраць скуру на пальцы.
    3. Забіць, разарваць (пра драпежніка). Каршун задраў курыцу. ▪ Яшчэ пазаўчора .. [воўк] задраў па той бок лесу на выгане кабылу. Чорны.
    •••
    Задраць ногі — а) упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Купрыян.. быў да таго п'яны, што жонка як турнула рукою, то ён задраў ногі.. і перакуліўся. Чарот; б) памерці, здохнуць (звычайна пра жывёлу). Падкорміць [Халімон] парсючка, толькі б.. прадаць, рубель на патрэбу выручыць, а гэты парсюк ногі задзярэ. Чарнышэвіч.
    Задраць нос (галаву) — зазнацца, заганарыцца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com