заесці

тлумачэнне слова:

  заесці, -ем, -ясі, -есць; -ядзім, -ясце, -ядуць; прошлы час заеў, -ела; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Кусаючы, грызучы, давесці да смерці; загрызці. Воўк заеў каня. // Даняць, замучыць укусамі (пра насякомых). Камары чуць не заелі.
    2. чым. З'есці што-н., каб заглушыць непрыемны смак ад з'едзенага ці выпітага раней. Заесці лякарства цукрам. ▪ У часе вячэры любіў [Гендарсан] прапусціць кілішак спірту, заесці смачнай кілбасой. Чарнышэвіч.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Замучыць, дапячы папрокамі, прыдзіркамі і пад. — А не паступлю [у інстытут], дык цяпер паеду! Каб вы мяне тут не заелі да смерці! Мехаў. // пераноснае значэнне Аказаць згубны ўплыў на каго-н. Нуда заела. ▪ — Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно цябе заесць і ашальмуе. Колас.
    4. безасабовая форма Зашчаміць, перакасіць, перашкаджаючы руху. Руль заела. ▪ У кулямёце, відаць, нешта заела, партызан злосна стукаў кулаком па дыску. Жычка.
    5. безасабовая форма размоўнае слова Балюча крануць, глыбока ўсхваляваць. Яшчэ Валодзьку заела, што Надзя за два дні столькі грошай растранжырыш. Гроднеў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com