заехаць

тлумачэнне слова:

  заехаць, -еду, -едзеш, -едзе; загадны лад заедзь; закончанае трыванне
    1. Прыехаць куды-н., да каго-н. ненадоўга, пабыць дзе-н. праездам. Вэня раздумваў і меркаваў — ці ехаць проста ў вялікую вёску, ці заехаць на край лесу да чалавека, у якога ён часамі падначоўваў, бываючы тут. Чорны. // па каго-што, а таксама з інфінітыў Прыехаць з якой-н. мэтай. Заехаць па дзяцей. Заехаў развітацца. // Уехаць куды-н., у што-н. Заехалі ў двор разгрузіць воз. Заехаць у гумно.
    2. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба. Заехаць на край свету. Заехаць у роў. ▪ Стары расказаў мне, што мы ехалі няправільна, і, каб не ён, то заехалі б да немцаў. Шамякін.
    3. Едучы, дасягнуць патрэбнага месца. Завідна заехаць дадому. // пераноснае значэнне размоўнае слова Зрушыўшыся са свайго месца, апынуцца дзе-н. Ад прыемных ціхіх смехаў Чуць не да вуха вус заехаў. Колас.
    4. Пад'ехаць не прама, а збоку, аб'ездам. Заехаць з левага боку. Заехаць наперад.
    5. Едучы, завярнуць за што-н., апынуцца за чым-н. Заехаць за гару. Заехаць за дом. Заехаць за лес.
    6. у што, па чым і без дапаўнення размоўнае слова грубае слова, грубы выраз Ударыць. Заехаць у вуха. ▪ Пабольвала толькі пераноссе, па якім добра заехаў адзін увішны трактарыст. Дамашэвіч.
    •••
    Далёка не заедзеш чым або на чым не дасягнеш многага.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com