закапаць

тлумачэнне слова:

  зака́паць1, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Запэцкаць каплямі чаго-н.; абкапаць. Закапаць сукенку чарнілам.
    2. Ка́паючы, увесці куды-н. (лякарства). Ідучы на работу, мама загадала мне: — Вова, у дванаццаць гадзін закапаеш Наташы вочы. Васілевіч.
  зака́паць2, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне
    Пачаць капаць.
  закапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць, закідаць чым-н. зверху. Асноўную сваю маёмасць перад ад'ездам у лес закапалі ў зямлю. Залескі. — А дзе ж вы падзелі грошы? — Закапалі, бацюшка, у стайні, каля другога стойла. Якімовіч.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Паклёпамі, даносамі падвесці пад абвінавачванне. — Ах, паслугач панскі, глядзі ты — чалавека хацеў закапаць... Але вось сам няхай цяпер гэтага хлеба паспытае. Чарот.
    3. Засыпаць, зараўнаваць што-н. Закапаць яму. Закапаць роў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com