закласці

тлумачэнне слова:

  закласці, -кладу, -кладзеш, -кладзе; загадны лад закладзі; закончанае трыванне, што.
    1. Пакласці, змясціць куды-н., за што-н. Закласці рукі за спіну. ▪ Уладзімір Ільіч устаў, выпрастаў спіну, заклаў пальцы ў кішэнькі камізэлькі і прайшоўся. Гурскі. // Уставіць, змясціць куды-н. з пэўнай мэтай, у пэўнай колькасці. Закласці набой у стрэльбу. ▪ Падрыўнікі заклалі шашкі, па камандзе падпалілі кароткія бікфордавы шнуры. Краўчанка.
    2. Адзначыць патрэбнае месца ў кнізе, паклаўшы паміж старонкамі што-н. [Маша] раскрыла [кнігу] ў тым месцы, дзе было закладзена істужкай, прачытала. Шамякін.
    3. Пакласці што-н. у вялікай колькасці, заняць усю паверхню чаго-н. Закласці стол кнігамі.
    4. Закрыць, загарадзіць чым-н. адтуліну, дзірку, праём у чым-н. Закласці прабоіну ў сцяне цэглай. ▪ Трэба было ўвайсці па пояс у ваду і, працуючы так, закласці прамыіну мяшкамі з грунтам. Галавач. // Паклаўшы што-н. зверху, прыкрыць, схаваць. Муж узяў мяшок.., прыкідаў сенам і заклаў зверху кулямі. Галавач.
    5. Пакласці аснову чаму-н.; пачаць будаўніцтва. Закласці сад. Закласці фундамент дома. // Нарыхтаваць (на зіму). Аднаго разу на праўленні было вырашана закласці ў трэцяй брыгадзе яшчэ чатыры ямы сіласу. Асіпенка.
    6. Аддаць што-н. у заклад пад пазыку. — Кроер, я абарву вам вушы, — сказаў Раткевіч. — Я мяркую, вы яшчэ не заклалі ў карчме вашай шпагі? Караткевіч.
    7. безасабовая форма размоўнае слова Пра хваравітае адчуванне цяжкасці ў грудзях, вушах, носе. Заклала вушы. Заклала грудзі. Нос заклала.
    •••
    Закласці асновы (падмурак, фундамент) чаго даць пачатак чаму-н., стварыць аснову для развіцця чаго-н.
    Закласці за каўнер — выпіць спіртнога.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Калі грошы мераць купкамі, то ў мяне ямка.