закруціць

тлумачэнне слова:

  закруціць1, -кручу, -круціш, -круціць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Скруціць; завіць. Закруціць дрот. Закруціць вусы. ▪ Пані Авяліва пачала папраўляць валасы, каб закруціць ва скронях і ля вушэй завітушкі. Бажко. // Загнуць, заламаць. Хтосьці схапіў Юрку за рукі і закруціў іх назад. Курто. // Замацаваць, завязаць (дротам і пад.). Коля стаяў і чакаў, покуль Крамарэвіч закруціў дротам сенцы. Чорны.
    2. Абматаць вакол чаго-н. Закруціць на шыю шалік. Закруціць хустку ка галаву.
    3. Загарнуць у што-н., абматаць чым-н. [Шура] закруціла ў коўдру дзіця, узяла на рукі, выйшла на вуліцу. Арабей.
    4. Круцячы, зашрубаваць. Закруціць гайкі. // Павярнуўшы, перакрыць. Закруціць кран.
    5. размоўнае слова Моцна захапіўшы, стаміць. — Закруціла мяне любоў з гэтай Лёлькай, месца сабе не знайду. Быкаў.
    •••
    Закруціць ганку (гайкі) — тое, што і падкруціць ганку (гайкі) (глядзі падкруціць).
    Закруціць галаву каму а) выклікаць пачуццё кахання да сябе; б) стаміўшы чым-н.. збіць з толку.
  закруціць2, -кручу, -круціш, -круціць; закончанае трыванне
    размоўнае слова Пачаць круціць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com