закусіць

тлумачэнне слова:

  закусіць1, -кушу, -кусіш, -кусіць; закончанае трыванне, што.
    1. Заціснуць зубамі. Хлапчук закусіў ніжнюю губу і зірнуў спадылба на бацьку. Пальчэўскі. Зося зрабіла крок наперад, потым закусіла рог хусткі і пачала яшчэ пільней углядацца. Лупсякоў.
    2. размоўнае слова Адкусіўшы частку чаго-н., пакінуць рэшту недаедзенай; надкусіць. Закусіць яблык.
    •••
    Закусіць цуглі — а) перастаць падпарадкоўвацца (пра каня). Калі пачалі рвацца першыя снарады, Міхасёў конь, спалоханы выбухамі, закусіў цуглі і панёсся, як шалёны, у лес. Машара; б) пераноснае значэнне Ісці напралом, дзейнічаць без аглядкі, ні з чым не лічачыся.
  закусіць2, -кушу, -кусіш, -кусіць; закончанае трыванне
    1. што, чым і без дапаўнення Заесці што-н. выпітае або з'едзенае. Закусіць горкае салодкім. ▪ [Кірыла і Тарас] выпілі па чарцы і закусілі цыбуляй. Гурскі.
    2. размоўнае слова Крыху паесці, перакусіць (у 2 знач.).
    •••
    Рукавом закусіць — выпіўшы, нічога не з'есці.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com