заламаць

тлумачэнне слова:

  заламаць1, -ламлю, -ломіш, -ломіць; закончанае трыванне
    1. што. Сагнуўшы, надламаць. Заламаць галінку на дрэве.
    2. размоўнае слова Крута павярнуць убок. Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у падворак Юркі Труса, з надворка заламаў у вулачку. Колас.
    3. што. размоўнае слова Надта дорага запрасіць. Зарослы сівой шчацінай дзед, перш чым перавезці Сяргея цераз Прыпяць, заламаў дзвесце рублёў. Навуменка.
    •••
    Асінку заламаць — даць зарок не рабіць чаго-н., палажыць канец чаму-н.
    Заламаць залом (устарэлае слова, устарэлы выраз) — зблытаць і заламаць на чыім-н. полі пук жытніх сцяблоў з мэтай паклікаць бяду на гаспадара поля (з павер'я забабонных людзей).
    Заламаць рукі — моцна загнуць каму-н. рукі назад, за спіну.
    Заламаць шапку — надзець шапку набакір або ссунуць яе на патыліцу.
  заламаць2, -ламлю, -ломіш, -ломіць; закончанае трыванне
    размоўнае слова Пачаць ламаць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com