залаты

тлумачэнне слова:

  залаты, -ая, -ое.
    1. Які складаецца з золата, з'яўляецца золатам. Залаты самародак. Залаты пясок. // Зроблены з золата. Залаты пярсцёнак. // Вытканы, вышыты пазалочанымі ніткамі. Залатыя пагоны. // Які вылічаецца на золата, па курсу золата. Залаты размен. Залатая валюта.
    2. у значэнне назоўнік залаты, -ога, мужчынскі род устарэлае слова, устарэлы выраз Залатая манета; чырвонец.
    3. Бліскуча-жоўты, падобны колерам да золата. На неба ўсходзіў месяц залаты. Купала. Залатыя промні працягнуліся праз вокны і ў Паходнеў пакой. Хадкевіч.
    4. пераноснае значэнне Надта добры па сваіх якасцях; цудоўны, выдатны. Залаты характар. Залатыя словы. ▪ «Які мілы і залаты хлопец, — падумала.. [Магдалена]. — Як ён завіхаецца каля машыны і які рухавы». Чорны.
    5. пераноснае значэнне Шчаслівы, радасны. Залаты час. Залатое дзяцінства. ▪ Маладая вясна, залатая пара! Будзь красна і ясна, Не шкадуй нам дабра! Колас.
    6. пераноснае значэнне Дарагі, любімы. Залатыя мае дзеткі.
    7. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Залатое дрэва. Залатая рыбка.
    •••
    Абяцаць залатыя горы глядзі абяцаць.
    Залатая восень глядзі восень.
    Залатая галава глядзі галава.
    Залатая жыла глядзі жыла.
    Залатая моладзь глядзі моладзь.
    Залатая сярэдзіна глядзі сярэдзіна.
    Залатое вяселле глядзі вяселле.
    Залатое дно глядзі дно.
    Залатое руно глядзі руно.
    Залаты век глядзі век.
    Залаты дождж глядзі дождж.
    Залаты фонд глядзі фонд.
    Залатыя рукі глядзі рука.
    Залатыя словы глядзі слова.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com