залезці

тлумачэнне слова:

  залезці, -лезу, -лезеш, -лезе; прошлы час залез, -ла; загадны лад залезь; закончанае трыванне
    1. Забрацца на што-н., за што-н., у што-н., пад што-н. Залезці на дрэва. Залезці за стол. Залезці ў кабіну. Залезці пад коўдру. ▪ Канькоў залез у траншэю, добра агледзеў яе. Асіпенка. // размоўнае слова Увайсці, заглыбіцца ў што-н. Залезці ў ваду па калені. // пераноснае значэнне Далёка зайсці ў сваіх дзеяннях, гаворцы і пад. З Андрэем Пятро пачаў размову асцярожна, .. але хутка залез у такія нетры, што з іх нельга было ўжо выбрацца. Шахавец.
    2. Пранікнуць, прабрацца куды-н. употай. Тут раптам суседскія дзеці як залямантуюць пад акном: — Дзядзька, вашы цяляты ў шкоду залезлі! Якімовіч. // размоўнае слова Пранікнуць, забрацца рукой, лапай і пад. куды-н. Залезці ў кішэню. // пераноснае значэнне Незаконна ўзяць, прысвоіць сабе што-н. чужое. — Вельмі ж па-мядзведжаму ўжо ў гэты раз Шаройка залез у калгаснае дабро. Шамякін.
    3. размоўнае слова Заняць якую-н., звычайна даходную або высокую пасаду. — Сволач!.. У трывожныя часы, калі рэспубліцы пагражалі ворагі, небяспека, у Мінскі ваенкамат залез, а тады настаўнікам быў. Нікановіч.
    4. Забрацца за мяжу чаго-н. Невядома праз што пасварыўся.. [Язэп] са сваім братам, які жыў па суседству; можа, той пераараў калі яго мяжу ці залез касой у Язэпаву траву. Шахавец.
    •••
    Залезці (улезці) у даўгі (у доўг) — многа напазычаць.
    Залезці (улезці) у душу — а) увайсці, уцерціся ў чыё-н. давер'е; б) шляхам надакучлівых распытванняў пранікнуць у асабістае, інтымнае жыццё каго-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com