замкнуцца

тлумачэнне слова:

  замкнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Зачыніцца, зашчоўкнуцца (пра замок). Замок замкнуўся.
    2. Зачыніцца (на замок, на ключ) у якім-н. памяшканні. Прыехаў .. [Ясь] у свой палац, замкнуўся ў пакоі і заплакаў. А. Александровіч.
    3. у што, у чым і без дапаўнення Адасобіцца, адмежавацца ад навакольнага свету; абмежаваць сваю дзейнасць, інтарэсы пэўнымі рамкамі. Тэхнікум даў Ціхану Піменавічу спецыяльнасць, якой ён аддаваўся ўсімі сіламі, але ў якой аднак жа не замкнуўся. Чорны. Пра бацьку Мацея Гусака Трахіма гаварылі мала — ён нікуды не ходзіць, замкнуўся. Пестрак.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Злучыцца канцамі; самкнуцца. Ланцуг электраправодкі замкнуўся. ▪ Варожае кола навокал раёна ўжо сцягвалася, звужалася і неўзабаве гатова было замкнуцца. Чорны.
    •••
    Замкнуцца ў сабе — стаць нелюдзімым, адасобіцца ад іншых.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com