агромністы

тлумачэнне слова:

  агромністы, -ая, -ае.
    1. Вельмі вялікі памерамі, аб'ёмам. Як нейкі востраў на агромністым блюдзе чаратовых балот, маляўніча выступаў старадаўні горад, важнейшы цэнтр неабсяжнага Палесся. Колас. Ад агромністых хвой засталіся толькі пашчапаныя пні. Лынькоў. Ні раённы гарадок, ні нават Бабруйск ніяк не маглі раўняцца з гэтым агромністым, такім неспакойным горадам. Мележ. // Вельмі вялікі па колькасці; шматлікі. А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы. Купала. Агромністая армія.. застыла насцярожана, чакаючы жаданага слова каманды. Мележ.
    2. Вельмі вялікі па сіле, глыбіні выяўлення. Як у маўклівых, скупых словах выказаць тое агромністае, багатае пачуццё, якое ў ім [Тураўцу] жыве? Мележ. У гэтым маналогу — ніводнага халоднага, абыякавага слова, усё дыхае агнём агромністага ўзрушэння. Бярозкін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com