тлумачэнне слова:
запісаць1, -пішу, -пішаш, -піша; закончанае трыванне, каго-што.
1. Перадаць што-н. у пісьмовай форме; занесці на паперу. Запісаць прамову. ▪ У Сымона думак многа, Не запішаш нават іх. Колас.
2. Нанесці на плёнку, пласцінку з дапамогай спецыяльнага апарата. Запісаць на плёнку песню. Запісаць на відэамагнітафон.
3. Унесці, упісаць у які-н. спіс, рэестр, кнігу і пад. Запісаць у журнал прозвішча вучня. ▪ [Самоцька] ужо і забыўся на той плуг, з прычыны якога Зэня запісаў яго ў спіс. Чорны. // Уключыць у лік каго-н. Запісаць у сведкі. // Залічыць у якую-н. установу. Запісаць сына ў школу. // Пачаць лічыць каго-н. кім-н. Запісаць сябе ў старыя.
4. Вызначыўшы што-н. каму-н., зрабіць аб гэтым адпаведны запіс. Запісаць вымову. Запісаць падзяку. ▪ Рыгорка ўсім запісаў па паўтара працадня. Дуброўскі.
5. на каго. размоўнае слова Скласці дакумент аб перадачы каму-н. чаго-н. Запісаць дом на сына.
6. размоўнае слова Пакрыць што-н. пісьмовымі знакамі; спісаць. Запісаць усю старонку.
•••
Запісаць на лбе — добра запомніць.
запісаць2, -пішу, -пішаш, -піша; закончанае трыванне
размоўнае слова Пачаць пісаць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com