тлумачэнне слова:
заплысці1 і заплыць1, -плыву, -плывеш, -плыве; -плывём, -плывяце; прошлы час заплыў, -плыла, -ло; закончанае трыванне Плывучы, трапіць куды-н., за што-н. Заплыць за востраў. Далёка заплыць. ▪ Зялёнае возера, сярод якога шэрыя выспачкі-будынкі. Куды можна заплысці па яго хвалях? Гартны. заплысці2 і заплыць2, -плыву, -плывеш, -плыве; -плывём, -плывяце; прошлы час заплыў, -плыла, -ло; закончанае трыванне 1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне), чым і без дапаўнення Напоўніцца, пакрыцца чым-н. пякучым, сыпкім. Вочы заплылі слязамі. ▪ Грузкім глеем заплылі Скрозь старажытныя дарогі. Зарыцкі. Нанава заплыла граззю, скупа зарасла зверху травою. Крапіва. // Зрабіцца маленькім, звузіцца ад распаўнелых або распухлых шчок (пра вочы). Вочы заплылі хіжаю сыццю. Гарэцкі. 2. чым і без дапаўнення Распаўнець (ад тлушчу, ацёкаў, пухліны і пад.). [Верхаводка:] Табе хоць трохі трэба рухацца, а то заплывеш. І так на табе лопаецца ўсё, а тады зусім, як тая бочка будзеш. Губарэвіч.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com