засмаліць

тлумачэнне слова:

  засмаліць1, -смалю, -смаліш, -смаліць; закончанае трыванне, што.
    Заліць (апрацаваць) смалой. Засмаліць човен. Засмаліць канат. ▪ Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прыгнаў да яе драўлянае вечка, засмаліў па краях жывіцай. Васілевіч.
  засмаліць2, -смалю, -смаліш, -смаліць; закончанае трыванне
    размоўнае слова Закурыць, пускаючы многа дыму з папяросы. [Мікіта] пачаў набіваць люльку. — Ізноў засмаліў, аж не прадыхнуць. Скрыпка.
  засмаліць3, -смалю, -смаліш, -смаліць; закончанае трыванне
    размоўнае слова Ударыць з усёй сілы; заехаць. Засмаліць у вуха.
  засмаліць4, -смалю, -смаліш, -смаліць; закончанае трыванне
    размоўнае слова Хутка пабегчы, паімчацца. — Павярнуўся тады я .. і як засмаліў, як налёг! Азірнуўся назад тады толькі, калі з лесу пачала выплываць наша хата. Тут я спыніўся, пайшоў ціха. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com