засунуць

тлумачэнне слова:

  засунуць, -суну, -сунеш, -суне; закончанае трыванне, што.
    1. Памясціць, усунуць у што-н., пад што-н., за што-н. Засунуць сякеру за пояс. Засунуць чамадан пад ложак. ▪ Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі. Карпюк. // Зачыніць, усунуўшы што-н. на месца. Засунуць шуфляду.
    2. размоўнае слова Зачыніць, закрыць на засаўку. Міроніха, правёўшы мужа, зайшла на двор, засунула на засаўку дзверы ў хляве. Гурскі.
    3. размоўнае слова Пакласці, схаваць так, што цяжка знайсці; надзець, задзець. Куды гэта ты засунуў нож?



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com