засекчы

тлумачэнне слова:

  засячы1 і засекчы1, -сяку, -сячэш, -сячэ; -сячом, -сечаце; прошлы час засек, -ла; каго-што.
    1. Зрабіць зарубку, адзнаку сякерай, нажом і інш.; адзначыць засечкай. Засячы дрэва. Засячы бервяно.
    2. Зачапіўшы на хаду адной нагой за другую, параніць. Конь засек нагу.
    3. Выявіўшы месцазнаходжанне чаго-н., нанесці на план, карту і пад. Засячы курс карабля. Засячы агнявыя пункты ворага. // размоўнае слова Убачыць, заўважыць таго (тое), што ўтойваецца, хаваецца. Калі [Даніла] поўз ад ручая цераз пустку, яго, няпэўна, засеклі, бо кулі ціўкалі навокал, ссякалі лазу. Шамякін.
    •••
    Засячы час — адзначыць час пачатку, канца чаго-н. і пад.
  засячы2 і засекчы2, -сяку, -сячэш, -сячэ; -сячом, -сечаце; прошлы час засек, -ла; закончанае трыванне, каго.
    1. Збіць розгамі, бізуном і пад. да смерці, да страты прытомнасці. — Ды хутчэй жа ты! — злуецца лёкай, — а то пан цябе розгамі засячэ... Якімовіч.
    2. Забіць (сякерай, шабляй і пад.). — Мяне чуць не засеклі дзянікінцы шаблямі, і рубцы чырванеюць яшчэ і цяпер на спіне. Пестрак.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com