заткнуць

тлумачэнне слова:

  заткнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; закончанае трыванне, што.
    1. Закрыць якую-н. адтуліну, засунуўшы ў яе што-н.; заторкнуць. Заткнуць шчыліны мохам. Заткнуць вушы пальцамі. ▪ [Старая] заткнула пакуллем бутэльку і паставіла яе ў кут. Чыгрынаў. [Антон] заткнуў анучаю дзірку ў акне і агню не запальваў. Чорны. // Заціснуць (нос), каб не чуць дрэннага паху. Заткнуць нос.
    2. Засунуць які-н. прадмет за што-н., куды-н. Заткнуць сякеру за пояс. ▪ І не запхнуў, не заткнуў [дзядзька] пучок сена назад у вязку, панёс яго ў руцэ ў двор. Капыловіч.
    •••
    Заткнуць дзірку — ліквідаваць няхватку ў чым-н., разлічыцца з даўгамі.
    Заткнуць за пояс каго перамагчы, перавысіць каго-н. у чым-н. Нават і зараз, нягледзячы на свае восемдзесят год, дзед Мікіта за пояс маладога заткне. Колас.
    Заткнуць рот (горла, глотку) каму — прымусіць замаўчаць. — Чуеце, людзі добрыя, мне хоча рот заткнуць, каб я ні слова, ні паўслова. Сабаленка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com