адбітак

тлумачэнне слова:

  адбітак, -тка і -тку, мужчынскі род
    1. -тка. Тое, што адлюстравалася на гладкай, бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя; адлюстраванне. Тут ціха ля ног плешча чорная хваля азёрная, Адбіткі дубоў і сасонак чарнеюць з вады. Лойка. Справа і злева мільгаюць вуліцы, дамы-палацы, часта іх адбіткі купаюцца ў забетанаваных водах Неўкі і Фантанкі. Лупсякоў. // Цень прадмета, асветленага з процілеглага боку, на якой-н. паверхні. На бледна-сіняй сцяне, на белых дзвярах палаты ўжо [свяціўся] вялікі сонечны квадрат з адбіткамі рамы. Шамякін.
    2. -тка. След, які астаўся на чым-н. ад іншага прадмета. Адбіткі пальцаў. ▪ Вільготны пясок увесь спярэшчаны.. слядамі [чаек]. Усюды адбіткі іх лапак, нібы нейкі складаны, адмысловы ўзор. В. Вольскі.
    3. -тку. Тое, што з'яўляецца адлюстраваннем, перадачай у вобразах і паняццях чаго-н. Тое, што азначала карэнныя змены ў агульным жыццёвым лёсе народа, не магло не знайсці свайго адбітку ў сферы мастацтва, літаратуры. Перкін.
    4. -тку. След, пячаць, адзнака якіх-н. пачуццяў, уздзеянняў, уплываў і пад. На ўсіх рэчах у хаце ляжаў адбітак маладой свежай дбаласці. Васілевіч. Час бяжыць імкліва, нястрымна і на ўсё кладзе свой адбітак. Хадкевіч.
    5. -тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам. І калі, нарэшце, прэс падымаюць, на кардоне застаецца выразны адбітак як тэксту, так і малюнкаў. Курто.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Гурт «Маша і мядзведзі» папярэдзілі, што на сцэне выступаць можа толькі Маша.