збавіць

тлумачэнне слова:

  збавіць1, збаўлю, збавіш, збавіць; закончанае трыванне, што.
    1. Адняць (якую-н. частку) ад агульнай колькасці, вагі і пад. Збавіць кілаграм вагі.
    2. таксама чаго. Зменшыць велічыню або колькасць чаго-н.; убавіць. Збавіць цану. Збавіць крок (пайсці цішэй). Збавіць вагі, у вазе (пахудзець). ▪ Нам нічога не аставалася, як толькі збавіць ход, каб ненарокам не перакуліць лодку. Сачанка. // Зменшыць сілу чаго-н.; аслабіць, знізіць. Збавіць тон. ▪ Калі абставіны склаліся так, што Дарошку не давялося ўключыцца ў другі тур конкурсу, юнак не збавіў тэмпаў, не пачаў працаваць горш. Арабей.
    •••
    Збавіць газ — зменшыўшы наступленне гаручага, сцішыць ход машыны.
  збавіць2, збаўлю, збавіш, збавіць; закончанае трыванне, каго-што.
    Памагчы пазбегнуць каго-, чаго-н.; пазбавіць, вызваліць ад каго-, чаго-н. Збавіць ад бяды. Збавіць душу ад пакут. ▪ Адзіны выхад іх ад смерці збавіць — У час зацішша з крэпасці адправіць. Бачыла.
    •••
    Божа збаў глядзі бог.
  збавіць3, збаўлю, збавіш, збавіць.
    закончанае трыванне да бавіць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com