збегчыся

тлумачэнне слова:

  збегчыся, збягуся, збяжышся, збяжыцца; збяжымся, збежыцеся, збягуцца; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова адзіночны лік л. не ужываецца, ужыванне). Хутка, бягом сабрацца ў адно месца (пра ўсіх, многіх). Тушыць пажар збегліся ўсе, малыя і старыя. Шамякін. Увесь лагер збегся да зямлянкі камандзіра. Шчарбатаў. // пераноснае значэнне размоўнае слова Адбыцца ў адзін час, разам; супасці. Якім чынам усё так збеглася нечакана, тлумна і хаатычна, .. [Рыгор] не мог сказаць. Гартны. [Саўка] гатоў нават і спачуваць ім [партызанам], але што ты зробіш, калі так збегліся акалічнасці? Колас.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). размоўнае слова Зблізіўшыся, сысціся ў адно месца; самкнуцца. [Тодар] нічога не адказаў, толькі неяк збянтэжана засмяяўся, ад чаго старшынёвы бровы яшчэ больш збегліся на пераноссі. Крапіва. На твары ў .. [Тумаша] застыла ўхмылка, на пукатым ілбе збегліся баразёнкі зморшчын. Новікаў.
    3. размоўнае слова Паспець бегчы разам з кім-, чым-н. Каза .. спускаецца ўніз і цягне за сабой Марыльку. А тая не можа збегчыся. Кулакоўскі.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). размоўнае слова Сцягнуцца, ссесціся. Сукенка збеглася.
    5. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Стваражыцца, утварыць згусткі (пра малако). Малако збеглася.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com