зблытацца

тлумачэнне слова:

  зблытацца, -аюся, -аешся, -аецца; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Перамяшацца, пераплесціся ў беспарадку; пераблытацца. Валасы зблыталіся. ▪ Вада расплёхалася, а кветкі зблыталіся, намоклі. Баранавых. // Пераплесціся, счапіцца з чым-н. Чорная густая чупрына зблыталася з свежай травою. Бядуля. // пераноснае значэнне Страціць выразнасць, дакладнасць; змяшацца. Думкі зблыталіся. ▪ І пякучая крыўда, і боль, і страх, што пан можа пакараць за яго бацькоў, — усё зблыталася ў адзін клубок. Пальчэўскі.
    2. размоўнае слова Дапусціць памылку ў чым-н.; збіцца. Зблытацца ў падліку. ▪ А Лёня не разгубіўся: — Я ж акурат так пачынаў рашаць гэты прыклад, ды толькі крышачку зблытаўся. Васілевіч. // Згубіць сувязь у думках, словах; заблытацца. [Байкоў] прыкметна хваляваўся, глядзеў у паперку, каб не зблытацца. Шамякін.
    3. размоўнае слова Звязацца з кім-н., уступіць у якія-н. сувязі, адносіны (звычайна ганебныя). Зблытацца з бандытамі. ▪ Адслужыўшы два гады ва ўланах, .. [Зыгмусь] зблытаўся з жонкай настаўніка гарэліцкай сямігодкі. Брыль.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com