зваліцца

тлумачэнне слова:

  зваліцца1, звалюся, звалішся, зваліцца; закончанае трыванне
    1. Упасці адкуль-н., з чаго-н. Афіцэр, які зваліўся з лесак, моцна пабіў сабе спіну аб сасновы корч. Колас. [Таня] неасцярожна кранула стол, шклянка звалілася на падлогу і са звонам разбілася. Шахавец. // Упасці параненым, падбітым, забітым. У жахлівай неразбярысе бою ніхто не заўважыў нават, як зваліўся .. [Сярожа], падкошаны разрыўной куляй. Асіпенка. Некалькі параненых чалавек звалілася на зямлю. Чорны. // Упасці ад стомы. Патапчык ускочыў у гушчар і, прабегшы сажняў дзвесце, ад стомы зваліўся на купіну. Чарнышэвіч. // пераноснае значэнне; на каго-што. Раптоўна выпасці, дастацца каму-н. на долю. Мінула з тыдзень часу, і новая бяда-напасць звалілася на дзеда Мікалая. Якімовіч. // пераноснае значэнне; з каго-чаго і без дапаўнення Перастань турбаваць каго-н., знікнуць (пра цяжкі душэўны стан, клопаты і пад.). [Таццяна] спынілася і лёгка ўздыхнула. Велізарны цяжар небяспекі, які балюча ціснуў на сэрца апошнія кіламетры, зваліўся адразу. Шамякін. Усё благое звалілася з .. [Сымонавай] душы і знікла. Чарнышэвіч.
    2. размоўнае слова Захварэць (звычайна моцна, сур'ёзна). Ён увесь час дрэнна адчуваў сябе і, нарэшце, зваліўся.
    •••
    Гара з плячэй звалілася глядзі гара.
    Зваліцца з ног — знемагчыся, злегчы ад хваробы, працы, гора і пад.
    Зваліцца з плячэй — зусім знасіцца (пра адзенне).
    Карона з галавы не зваліцца глядзі карона.
    Як з неба зваліўся — а) нечакана з'явіўся; раптоўна адбыўся, здарыўся; б) не разумее таго, што адбываецца навокал.
  зваліцца2, -ліцца; закончанае трыванне
    Атрымацца ў выніку валення (пра вырабы з воўны, пуху). Сукно добра звалілася.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com