звод

тлумачэнне слова:

  звод1, -у, месны склон -дзе, мужчынскі род
    размоўнае слова Выміранне, знікненне каго-, чаго-н. І была.. [груша] такая магутная і свежая.., што, здавалася, не будзе ёй зводу і не будзе канца. Караткевіч. — На ўсё пайшоў звод, — з нейкай маркотай заключыў паляшук і змоўк, аб чымсьці задумаўшыся. Колас.
  звод2, -у, месны склон -дзе, мужчынскі род
    Выпуклае або крывалінейнае перакрыцце, што злучае сцены, апоры якога-н. збудавання; скляпенне. Звод аркі. ▪ Жалезны лямант і скрыгат узлятаюць аж пад высокія зводы даху і адтуль ападаюць ужо сцішаным рэхам. Сабаленка. Цяпер агледзець можна печ, як ляльку, Усе карнізы, нішы, под і звод, І той пяколак, дзе шукаць запалку, Калі куранты данясуць свой звон. Пысін.
  звод3, -у, месны склон -дзе, мужчынскі род
    Сукупнасць тэкстаў, дакументаў і пад., сабраных разам і размешчаных у пэўнай паслядоўнасці. Звод законаў. Звод правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. ▪ Дакастрычніцкая творчасць Янкі Купалы — гэта бадай поўны звод паэтычных звестак аб паднявольным жыцці беларускага селяніна. Лужанін.
  звод4, -у, месны склон -дзе, мужчынскі род
    Рэдакцыя рукапіснага тэксту, якая адрозніваецца ад іншых сціскаў гэтага помніка асаблівасцямі мовы. Стараславянскі помнік рускага зводу.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com