тлумачэнне слова:
звязаць, звяжу, звяжаш, звяжа; закончанае трыванне, каго-што. 1. Змацаваць, злучыць канцы чаго-н., завязаўшы вузлом або прывязаўшы адзін да аднаго. Ды зрабілі хлопцы з толкам, абышлася без вяроўкі: паяскі свае сабралі, у адзін усе звязалі. Дубоўка. Кажуць, нехта спрабаваў змераць .. глыбіню [вадаёма], чацвёра лейцаў звязаў, ды так і не дастаў да дна нават ля берага. Шашкоў. 2. Змацаваць якія-н. прадметы, перавязаўшы або абвязаўшы іх чым-н.; перавязаўшы, злучыць у што-н. Звязаць сноп. Звязаць венік. ▪ З вялікай вадой трэба было ўправіцца звязаць плыты і адагнаць іх на Вілію, а там у Вільню ці далей... С. Александровіч. // Сабраўшы разам, увязаць у што-н. [Лёдзя] звязала сваю вопратку ў клуначак, перадала маці, пацалавалася з ёю і ступіла за страшныя дзверы. Карпаў. 3. спецыяльны тэрмін Змацаваць (часткі, дэталі чаго-н.) вяжучым рэчывам або пры дапамозе рубкі. Звязаць гальку вапнай. Звязаць кроквы. 4. Прывязаць адну да другой рукі, ногі, пазбавіўшы каго-н. свабоды рухаў. Ліда адшпіліла ад сукенкі свой пояс, і Данька звязаў ім Ляксею на спіне рукі. Ермаловіч. // пераноснае значэнне Пазбавіць магчымасці свабодна дзейнічаць; паставіць у залежнасць ад каго-, чаго-н. Звязаць чыю-н. ініцыятыву. Звязаць сябе сям'ёй. 5. Наладзіць зносіны паміж чым-н. з дапамогай сродкаў сувязі або дарог. Звязаць вёску тэлефоннай сувяззю з райцэнтрам. ▪ Мы цуды стваралі: раскінулі стужкі наўкол магістраляў, было ў нас багата і хлеба, і сталі. Мы Волгу з Масквою навекі звязалі... Машара. // З'явіцца, стаць сродкам сувязі паміж чым-н. Ленінскі праспект звязаў сістэму цэнтральных плошчаў з плошчай ля Дома ўрада. Карпаў. 6. Наладзіць сувязь каму-н. з кім-, чым-н. Мяне звязалі з адным нашым чалавекам, падпольшчыкам, які жыў у невялікім чыгуначным гарадку. Навуменка. — Звяжыце мяне з партызанамі. Мне трэба перадаць ім важную вестку, трэба папярэдзіць іх, — нарэшце выказала сваю просьбу Галіна Якаўлеўна. Шахавец. // Цесна аб'яднаць, стварыць з кім-н. што-н. агульнае. Звязала.. [Авяліна] свой лёс з панам Булыгам, кажуць, па разліку. Бажко. 7. Аб'яднаць чым-н. у адно цэлае. Звязаць навелы адзіным сюжэтам. // з чым. Спалучыць як часткі аднаго цэлага. Звязаць асабістыя інтарэсы з грамадскімі. Звязаць навуку з практыкай. 8. Паставіць у якую-н. залежнасць ад чаго-н., у якія-н. адносіны да чаго-н. Звязаць развіццё вытворчасці з патрэбамі спажывання. // пераноснае значэнне Аб'яднаць у думках, вызначыць якую-н. залежнасць паміж адным і другім. [Нічыпара] прызначылі загадчыкам млына. Гэтае павышэнне Нічыпар звязаў з заметкай у газеце. Асіпенка. 9. Зрабіць што-н. вязаннем. Звязаць рукавіцы. Звязаць панчохі. 10. У хіміі — вывесці са свабоднага стану. Звязаць свабодны азот атмасферы. ••• Двух слоў не звяжа — пра таго, хто не ўмее прыгожа, звязна гаварыць, выказваць свае думкі. Звязаць па руках і нагах каго; звязаць рукі каму — пазбавіць магчымасці дзейнічаць свабодна. Звязаць сябе вузамі Гіменея — уступіць у шлюб.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com