тлумачэнне слова:
згода, -ы, ДМ -дзе, жаночы род
1. Станоўчы адказ, дазвол на што-н. Даць згоду. Кіўнуць у знак згоды. ▪ Цімка, не пытаючыся згоды, узяў Кіру і Лёдзю пад рукі і павёў на Цэнтральную плошчу. Карпаў. Мясцовая фабрыка.. закрылася, і Джыавані са згоды сям'і разам з групай суайчыннікаў паехаў за акіян. Лынькоў.
2. Узаемная дамоўленасць; дагавор. Прыйсці да згоды. ▪ Князі тым часам між сабою Праз пасланцоў перагаворы Вядуць, каб справу скончыць згодай. Бітэль.
3. Супадзенне думак; аднадушша. Выказаць згоду з рашэннямі з'езда.
4. Мірныя, сяброўскія адносіны. Жыць у згодзе. ▪ Няхай жа будзе Між намі згода, Дружба, людзі, Ад году ў год, Ад веку ў век! Бялевіч. Згода будуе, нязгода руйнуе. Прыказка.
5. безасабовая форма у значэнне выказнік Дамовіліся, пярэчанняў няма. Значыць — згода, значыць, не пярэчыш, значыць, дачакаюся сустрэчы. А. Вольскі. — Ну, што, згода? Едзем?.. Будзем разам працаваць на заводзе. Зарэцкі.
•••
У згодзе з чым (кніжны стыль) — у адпаведнасці з чым-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com