зграбці

тлумачэнне слова:

  згрэбці і зграбці, зграбу, зграбеш, зграбе; зграбём, зграбяце; прошлы час згроб, згрэбла і зграбла; згрэбла і зграбло; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Грабучы, сабраць у адно месца. Зграбці сена ў копы. Згрэбці вуголле ў кучу. // Грабучы, прыбраць адкуль-н. Здавалася, што зусім нядаўна з гэтага шэрага току згрэблі салому, змялі збожжа і падрыхтавалі да новай малацьбы. Нядзведскі. Зваляць, бывала, луг у пракосы, сена зграбуць, а хмарка пакажацца — прыслухоўваюцца да далёкага грому людзі. Бялевіч.
    2. размоўнае слова Грабучы, скінуць адкуль-н. Згрэбці снег са страхі. ▪ Я згроб камароў, што паналіпалі ў .. [каня] ля воч. Скрыган.
    3. Хуткім махам, рухам узяць што-н. у руку (у рукі); узяць сабе. [Ляснік] спыніўся, згроб шапку ў жменю і зрабіў нізкі, аж да самай зямлі, паклон. Лобан. Адам згроб гадзіннік, узняў яго над галавой і так бразнуў аб падлогу, што толькі розныя шасцяроначкі заскакалі па прахадной. Корбан. [Шандыбовіч] трапным рухам згроб пляшку і паклаў сабе ў кішэню. Кулакоўскі. // З сілаю схапіць, абхапіць каго-н. З ціхім одумам прыпыніўся .. [Ладымер] пачакаць, пакуль унук падбяжыць да яго. А як падбег, ласкава згроб яго пад сваю лёгкую руку, і пайшлі яны гэтак абняўшыся. Чорны. // Арыштаваць, схапіць. Людвісю людаеды згрэблі, На смерць вядуць, яна ідзе Пад вербамі, па вузкай грэблі, Дзе азярцо, як майскі дзень. Пушча.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com