зелянець

тлумачэнне слова:

  зелянець, -ею, -ееш, -ее; незакончанае трыванне
    1. Станавіцца зялёным, пакрываючыся травою, лісцем. Луг пачаў зелянець. ▪ Зацвілі пралескі, сон, кураслеп, пачалі зелянець вербы і бярозы. Курто. // Быць зялёным, у зелені. Хоць гэты край знаходзіцца і досыць далёка ад экватара, але большасць дрэў і кустоў зелянеюць увесь год. Маўр.
    2. Набываць зялёную афарбоўку, зялёны колер. За акном пачынала зелянець неба. Мележ. // Станавіцца бледным, мяняцца ў твары пад уплывам злосці, зайздрасці і пад. Зелянець ад злосці. ▪ Некалькі разоў твар Паліводскага зменьваў свой колер: то чырванеў, то зелянеў, то бялеў, то зноў чырванеў. Чорны.
    3. Пакрывацца зеленню (у 4 знач.). Медзь зелянее ад часу.
    4. Вылучацца сваім зялёным колерам; віднецца (пра што-н. зялёнае). Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку — сінеў лубін. Шамякін. Прама за ракой стаяў адзінокі дуб, а крыху далей — зелянеў невялікі бярозавы гай. Шашкоў.
    •••
    У вачах зелянее (зелена) — пра з'яўленне зялёнага колеру, памутнення ў вачах (у стане млосці і пад.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com