з'есці

тлумачэнне слова:

  з'есці, з'ем, з'ясі, з'есць; з'ядзім, з'ясце, з'ядуць; прошлы час з'еў, з'ела; загадны лад з'еш, з'ешце; закончанае трыванне, каго-што.
    1. і чаго. Прыняць якую-н. ежу; скарыстаць на яду, на харчаванне. З'есці хлеба. З'есці яблык. З'есці па бліну. ▪ Кандрат Назарэўскі з асалодай з'еў увесь хлеб і ўсё малако. Чорны. Адзін з'еш хоць вала — адна хвала. З нар. // Загрызці, задушыць. Па пасёлку папаўзлі чуткі, што Гінку з'елі ваўкі. Корбан.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Нападкамі, ганеннем звесці са свету, загубіць. — Заўсёды ён імкнуўся з'есці мяне, зжыць са свету, ну — і згубіць цяпер. Шынклер. Цешча зноў загаласіла: — А не вінаваты ж ён, не вінаваты!.. А з'елі ж яго свае зайздроснікі!.. Асіпенка. // Поўнасцю паглынуць, забраць. [Максім Астаповіч] абышоў навокал хату — усё было старое, трухлявае, разваленае. Вось і ўсё, што асталося дзеля Марынінай будучыні, хіба можа далучыць яшчэ сюды яго былую няўдалую мару, якая з'ела лепшыя яго маладыя гады. Чорны. З'ела царскае каранне Тарасову сілу, — Менш глядзеў ужо на неба, А больш у магілу. Купала.
    3. Сапсаваць, пашкодзіць, грызучы і пад. (пра насякомых, грызуноў). Моль з'ела футра. ▪ Калі ўжо завёўся шашаль, можа ўсю будыніну з'есці дашчэнту. Баранавых. // размоўнае слова Заесці, пакусаць (пра насякомых).
    4. пераноснае значэнне Поўнасцю знішчыць (пра сілы прыроды і пад.). Снег рыхлы з'елі туманы, — Бярозавік цячэ ў збаны; Прынёс нам бусел на хвасце Вясну — чарэмшына цвіце. Бялевіч. Прыхваціла, з'ела Спёка ярыну. Купала.
    5. размоўнае слова Пашкодзіць, разбурыць (пра ядавітае рэчыва, іржу і пад.). Грыб з'еў падлогу. Іржа з'ела трубы.
    6. грубае слова, грубы выраз пагардлівае Ужываецца як дакор пры звароце да каго-н. у значэнні: вазьмі, забяры. Замест адказу Аўгіння схапіла клубок нітак, шпурнула ім у чорную Васілёву бараду. — Вось па што хадзіла. З'еш яго! Колас.
    7. Сцерці, затупіць (зубы).
    •••
    Жыўцом з'есці (праглынуць) — тое, што і з'есці (у 2 знач.).
    З'есці пуд жалезнага бобу — набрацца вялікага цярпення для чаго-н.
    Зубы з'есці (праесці) на чым доўгай працай, практыкай набыць вопыт, веды ў якой-н. справе.
    Кукіш (фігу, дулю, трасцу) з'есці — нічога не атрымаць.
    Мала кашы з'еў — тое, што і мала кашы еў (глядзі есці).
    Пуд солі з'есці з кім пражыць разам доўгі час.
    Сабаку з'есці ў чым, на чым мець багаты вопыт, навыкі, веды ў чым-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com