злажыць

тлумачэнне слова:

  злажыць, злажу, зложыш, зложыць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Палажыць многія прадметы разам у адно месца; палажыць у пэўным парадку, прыдаўшы пэўную форму, від. Злажыць дровы. Злажыць бярвенне штабялямі. Злажыць сена ў стог. // Сабраўшы, змясціць у што-н. Злажыць рэчы ў скрыню. // размоўнае слова Падрыхтаваць рэчы ў дарогу, паклаўшы ў што-н. Злажыць чамадан. Злажыць партфель.
    2. Перагнуўшы, скруціўшы, надаць новую форму, паменшыць у аб'ёме. Злажыць газету. ▪ Садраў [дзед] з воўка скуру, вымыў у снезе рукі,.. злажыў скуру, закінуў яе на плячо. Колас.
    3. Пабудаваць, зрабіць шляхам кладкі, рубкі1. Злажыць печ. Злажыць зруб.
    4. Скласці, стварыць (песню, верш і пад.). Шмат злажылі казак, І легенд, і песень Людзі пра балота, Пра сваё Палессе. Купала.
    5. Паваліць, палажыць (пра ўсё, многае). Вялізныя жывыя дрэвы ляжалі на зямлі, мясцінамі па некалькі, адно на адным. Шалёны віхор злажыў іх. Сташэўскі.
    6. пераноснае значэнне Перакласці віну на каго-н. — Даўно ж ужо не было.. [кражы] ў Мядзведзічах. Аж з таго часу, як у Марціна Крываношкі пару коней вывелі, ды на пасэсара злажылі. Крапіва.
    •••
    Злажыць (скласці) галаву (косці) — загінуць у баі, памерці.
    Злажыць рукі — перастаць дзейнічаць, працаваць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com