зліцца

тлумачэнне слова:

  зліцца, зліюся, зліешся, з ліецца; зліёмся, зліяцеся і салыося, сальешся, сальецца; сальёмся, сальяцеся; загадны лад зліся; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Злучыцца ў адзін паток. [Ручаіны] бягуць несціхана, бягуць безупынна, .. покі не сальюцца ў бурлівыя патокі. Колас. Паток імчыцца ўніз з вяршыні, Каб зліцца з ведалі ракі І ўпасці на далонь турбіны. Смагаровіч.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Злучыцца ў выніку плаўлення ў адну суцэльную масу. Соль злілася ў камяк.
    3. Аб'яднацца ў адну арганізацыю, групу і пад. — Мы сталі ў адзін фронт з другім, выяўленым намі тут партызанскім атрадам. К вясне нашы атрады зліліся. Чорны.
    4. пераноснае значэнне Утварыць з кім-, чым-н. адзінае цэлае. Наталька злілася з гэтым людскім патокам і загубілася ў ім. Колас. // пераноснае значэнне Змяшацца, перастаць, адрознівацца (для слыху, зроку і пад.). Грукат гармат зліўся ў суцэльную кананаду. Шашкоў. Сінія палоскі кашулі на.. [Міхасёвай] спіне зліліся ў адно. Савіцкі. // пераноснае значэнне Неразрыўна звязацца з кім-, чым-н. Жыццё [Нямко] злілося з інтарэсамі калгаса, з клопатамі аб конях. Кулакоўскі. // Наблізіўшыся, саставіць быццам бы адно цэлае з кім-, чым-н., стаць як бы часткай чаго-н. Салаўёў ляжаў, прыціснуўшыся да зямлі і стараючыся зліцца з ёю. Шахавец. Пятрусь з Антосем прыпалі да зямлі і, падпоўзшы да жыта, зліліся з ім. Нікановіч.
    5. Льючыся, перамясціцца; сцячы. Смятана злілася, а малако засталося.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com