злы

тлумачэнне слова:

  злы, -ая, -ое.
    1. Поўны пачуцця злосці, варожасці, нядобразычлівасці; злосны. Злы чалавек. ▪ [Галя з мужам] злую мачыху з яе дачкою больш да сябе і на парог не пускалі. Якімовіч. // Які выражае злосць. Злыя вочы. ▪ Увесь натоўп, што сабраўся тут, праводзіў.. жанчыну зняважлівымі, злымі позіркамі. Няхай. // Сярдзіты на каго-н. Злы на ўсіх і на самога сябе за такі зварот справы, Васіль увесь тыдзень працягаўся .. нудны і маркотны. Гартны. // Прасякнуты злосцю, нядобразычлівасцю. Іван здагадаўся аб яго злых намерах. Ваданосаў.
    2. Сярдзіты, куслівы, злосны (пра жывёл). Злы сабака.
    3. Які прычыняе, тоіць у сабе зло. Смерць дзяцей, хвароба злая Тут знайшлі прытульны кут. Колас.
    4. Суровы, цяжкі. Злая гадзіна. Злая доля. ▪ Думкі пра сына былі цяпер адзіным апірышчам .. [Антонавай] душы, у гэты злы і брыдкі час яго жыцця. Чорны.
    5. Ужываецца для абазначэння вышэйшай ступені якой-н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам. Злы мароз. ▪ Абветраны злымі вятрамі.., бурат.. аб'язджае незлічоную атару і цягне бясконцую стэпавую песню. Корбан. // Вельмі напружаны, інтэнсіўны. Не знайшлі таго акопа, Дзе я ляжаў пад злым агнём. Прыходзька.
    •••
    Злы геній глядзі геній.
    Злы дух глядзі дух.
    Злыя языкі глядзі язык.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com