тлумачэнне слова:
абвесці, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; прошлы час абвёў, -вяла, -вяло; закончанае трыванне 1. каго-што. Правесці каго-н. вакол чаго-н. // Правесці кружным шляхам, мінуўшы што-н. // У футболе, хакеі — ведучы мяч, шайбу, абысці праціўніка. 2. каго-што і без дапаўнення Правесці чым-н. вакол чаго-н., зрабіць кругавы рух. Абвесці ўказкаю граніцы дзяржавы. Абвесці рукой вакол сябе. 3. Водзячы каго-н., пабыць у многіх месцах. Абвёў яе [жонку] па ўсіх павільёнах, паказаў мічурынскі сад. Васілевіч. 4. каго-што, чым. Апаясаць, акружыць, акаймаваць што-н. чым-н. Шляхі і крыніцы, Нават сны, як гарой, Абвяла чараўніца Васільковай каймой. Танк. 5. што чым. Абнесці, абгарадзіць (плотам, сцяной), абкапаць ровам. Абвесці сад агароджай. 6. што. Абчарціць, абмаляваць лініямі, рыскамі. Абвесці рамкай тэкст. // Прачарціць па намечаных контурах. Абвесці узор чарнілам. 7. пераноснае значэнне; каго. Ашукаць, абдурыць. Гэты Грамадка не хлапчук, каб яго можна было абвесці. Хадкевіч. ••• Абвесці вакол (кругом) пальца — спрытна, хітра ашукаць. [Прыборны:] — Андрэй усіх гітлераўскіх фельдмаршалаў вакол пальца абвядзе і ў дурнях пакіне. Шамякін. Абвесці позіркам (поглядам, вачамі) каго-, што-н. — агледзець. Настаўнік абвёў усіх поглядам і спыніўся на Антоне... Чарот.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com